Уладзімір Сямашка: Беларусь "ваюе" за танны газ

Беларусь "ваюе" за тое, каб у 2009 годзе купляць газ за 140 долараў за тысячу кубаметраў, паведаміў журналістам першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка 19 снежня пасля пасяджэння Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.
"Гэта быў бы разумны падыход, і ў нас ёсць адпаведная аргументацыя, — сказаў ён. — Мы лічым, што, калі цана на нафту ў нашай краіне ўпала ў тры-чатыры разы, гэта нонсенс, што цана на газ можа ўзняцца ў тры-чатыры разы".

Аргументам на карысць пазіцыі Беларусі Сямашка таксама назваў прынятае напярэдадні рашэнне расійскага ўрада павышаць унутраныя цэны на газ не на 25%, а на 5%.

БелаПАН