Уладзімір Самсонаў выйграў адкрыты чэмпіянат Паўднёвай Карэі

Адкрыты чэмпіянат Паўднёвай Карэі па настольным тэнісе выйграў беларус Уладзімір Самсонаў. У фінальным паядынку ён у сямі партыях перамог прадстаўніка Паўднёвай Карэі Ю Се Х'юка — 11:8, 6:11, 8:11, 11:4, 11:5, 6:11, 11:6, паведамляе БЕЛТА.