Украінскія сілавікі забілі "Чачэна" і захапілі каханку "Стралка"

Уначы на мяжы Данецкай і Луганскай абласцей, паміж Дзмітраўкай і Дзякаўкай, украінскія памежнікі затрымалі 13 баевікоў, якія перавозілі зброю з Расіі. Высветлілася, што гэта ўдзельнікі групы "Стралка" (масквіча Ігара Стралкова-Гіркіна), які камандуе "апалчэнцамі" ў Славянску. Як піша ў Facebook экс-кандыдат у прэзідэнты, лідар Радыкальнай партыі Алег Ляшко, сярод затрыманых — каханка "Стралка" Вікторыя.



Таксама Ляшко паведамляе падрабязнасці боя на Луганшчыне ў "Станічна-Луганскім", дзе ўкраінскія памежнікі адбівалі атакі баевікоў. Сярод забітых тэрарыстаў апазналі "Чачэна", лідара мясцовага фармавання. Быў паранены "Брыгадзір", яго "правая рука".

Фота — Reuters, ria.ru