Украінскія сілавікі ліквідавалі блокпост сепаратыстаў у Краснаармейску
У баевікоў канфіскавалі зброю. МУС адзначае, што пры штурме аб'екта ніхто не пацярпеў.
"У прыхільнікаў так званай Данецкай Народнай рэспублікі канфіскаваныя тры аўтаматы Калашнікава, халодная зброя, біты, а самавольна ўсталяваны блокпост — ліквідаваны", — цытуе УНІАН афіцыйнае паведамленне.
Усе затрыманыя грамадзяне перададзеныя праваахоўным органам Днепрапятроўскай вобласці. Вядзецца следства.
Акрамя таго, у МУС папярэдзілі, што за самавольна пастаўленыя блокпасты, кожны іх удзельнік панясе крымінальную адказнасць, вызначаную законам за блакаванне аўтамабільных дарог.
Таксама паведамляецца, што каля 5-й гадзіны ліквідаваныя яшчэ тры незаконныя блокпасты паблізу Славянска.
Фота — Reuters