Украінскі дэпутат прапанаваў Радзе прызнаць Беларусь часова акупаванай
Кіеў / фота Кіеўскай гарадской адміністрацыі
Украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка і яго прыхільнікі падалі ў Раду праект пастановы пра прызнанне Беларусі тэрыторыяй, часова акупаванай Расіяй.
У праекце пастановы, які прапанаваў дэпутат, таксама ёсць заклік да міжнароднай супольнасці пра прызнанне Беларусі часова акупаванай. Апроч таго, міжнародная супольнасць просяць прыпыніць удзел Беларусі ў міжнародных арганізацыях і сінхранізаваць санкцыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі.
Паводле слоў Ганчарэнкі, гэта перашкодзіць Расіі скарыстаць Беларусь як афшорную зону і ўзмоцніць дзеянне санкцый.