УЕФА аб'явіў, дзе пройдуць Еўра 2028 і 2032 гадоў

Заўзятарам чакаць яшчэ доўга / twitter.com/UEFA
10 кастрычніка УЕФА аб'явіў пра тое, дзе пройдуць Еўра 2028 і 2032 гадоў. Першае прымуць Вялікабрытанія і Ірландыя, другое — Турцыя і Італія.
Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2028 годзе прымуць наступныя гарады: Белфаст, Бірмінгем, Кардыф, Дублін, Глазга, Ліверпуль, Лондан, Манчэстэр і Ньюкасл. Стадыёны, на якіх пройдуць матчы Еўра-2032 (па пяць ад Італіі і Турцыі), вызначаць пазней.
У 2024 годзе чэмпіянат Еўропы прымае Германія.
У аўторак УЕФА адмяніў рашэнне дапусціць юнацкія расійскія зборныя да міжнародных турніраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.