У выбарчую камісію трапіў сябра афіцыйных прафсаюзаў, а незалежных — не

Прадстаўнікі ўсіх заяўленых партыяў увайшлі ў Брэсцкую абласную выбарчую камісію. Пра гэта паведаміла Еўрарадыё супрацоўніца аблвыканкаму Наталля Грыгор’ева: Грыгор'ева: "З адзінаццаці зарэгістраваных у Брэсцкай вобласці партыяў прапанавалі сваіх чальцоў у выбарчую камісію чатыры: Ліберальна-дэмакратычная партыя, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Камуністычная партыя Беларусі і партыя левых “Справядлівы свет”. Усе чатыры прадстаўнікі былі ўключаныя ў склад камісіі".  

Прадстаўніку афіцыйных прафсаюзаў аддалі перавагу перад Сяргеем Вакуленкам, якога прапанаваў незалежны прафсаюз Работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці. Наталля Грыгор’ева патлумачыла гэта непараўнальнай колькасцю чальцоў гэтых прафсаюзаў.