У Вільні былы каардынатар штаба Бабарыкі крычаў Ціханоўскім "Ганьба!"

Святаслаў Мілейкоўскі на мітынгу ў Вільні / Зеркало
На мітынгу ў Вільні, дзе Святлана і Сяргей Ціханаўскія сустрэліся з беларусамі, чалавек крычаў "Ганьба!". Ім аказаўся былы каардынатар штабаў Бабарыкі і Цапкалы Святаслаў Мілейкоўскі. Як перадае з месца падзеяў "Наша ніва", мужчына прызнаўся, што глядзеў трансляцыю сустрэчы і так абурыўся, што сышоў з працы і прыехаў выказаць пратэст таму, што адбываецца. Ён заявіў, што Ціханоўскі — пагроза нацыянальнай бяспецы Літвы.
Людзі ў адказ сталі крычаць яму "Ганьба!"
Паліцыя адвяла Мілейкоўскага да сваёй машыны.
Мітынг з удзелам Ціханоўскіх сабраў 350 чалавек. Падчас яго блогер распавёў, што будзе дамагацца сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім і праспяваў песню "Муры".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.