У віцебскія кінатэатры дастаўляюць на верталёце

У віцебскім кінатэатры "Дом Кіно" разыгрываюць прызы для гледачоў. Можна прыйсці на прэм'еру фільма і паехаць дадому ўжо на таксі. Вось што распавяла Еўрарадыё метадыст "Дома кіно" Марына Алексееўна: "Кожную прэм'еру, а гэта 2 разы на тыдзень, разыгрываем прызы, якія нам даюць арганізацыі горада. Апошняя прэм'ера была "Канікулы строгага рэжыму". Там мы звязваліся з прадпрыемствам "Малако". Там у фільме па сюжэце ў малочных бідонах выносілі грошы. Вось 10-га верасня ў нас наступная прэм'ера, там будзе паездка на таксоўцы ў розыгрышы".

На прэм'еры чарговай часткі "Пункта прызначэння" можна будзе выйграць не толькі адну паездку на таксоўцы, а цэлы абанемент на зніжкі, ці бясплатныя паездкі.

Кожны розыгрыш звязаны з самім фільмам, напрыклад, з паходам у лазню ці палётам на верталёце над горадам, а на прэм'еры фільма пра трансформераў можна было атрымаць галоўных герояў у паменшаным памеры.

Такая сістэма ў віцебскім кінатэатры дзейнічае бездакорна, набіраецца поўная зала — 500 чалавек.