У ваколіцах сталіцы Грэцыі гараць лясы

На паўночных прадмесцях Афінаў палае лес.
Шмат каму з жыхароў пагражае эвакуацыя, у некаторых месцах перапынілася дастаўка электраэнергіі, бо пажарнікі залілі энэргетычныя лініі, калі тушылі пажар. Нагадаем, пажар на гары Пэнтэлі пачаўся раніцай у чацвер.

Яго тушэнне ўскладняецца тым, што густы дым замінае самалётам і верталётам прыняць удзел у працы выратавальнікаў. Адзначым, што пажары ў Грэцыі і ў іншых краінах Паўднёвай Еўропы выкліканыя рэкордна высокімі тэмпературамі і засухай.

Зарэгістраваныя таксама некалькі наўмысных падпалаў. У Грэцыі ў тушэнні пажараў удзельнічае і верталёт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Korrespondent.net