У транспарце знаходзяць што заўгодна, акрамя грошай і каштоўнасцяў
Днямі беларускія СМІ ўразілі грамадскасць аповедам пра жанчыну, якая знайшла 5 мільёнаў рублёў і… вярнула іх уладальніку. Еўрарадыё вырашыла дазнацца, куды трапляюць знойдзеныя на вуліцы альбо ў транспарце рэчы. У тым выпадку, калі іх хочуць вярнуць уладальніку.
Як паведамілі Еўрарадыё ў сталічнай даведцы, Бюро знаходак у Мінску больш не існуе – яго пэўны час таму ліквідавалі. Таму, патлумачылі ў Мінсктрансе, калі вы нешта згубілі ў грамадскім транспарце, шукаць трэба ў дыспетчарскай на канцавым прыпынку.
Дыспетчар канцавой “Масюкоўшчына” расказала Еўрарадыё, што ім знойдзеныя рэчы пасажыры альбо кіроўца прыносяць прыблізна раз на тыдзень. Часцей рэчы губляюць дзесьці на сярэдзіне маршруту і да канцавой, калі кіроўца абыходзіць салон, яны не “даязджаюць”. Прасцей рэчы знасці і вярнуць уладальніку, калі ён заўважыў згубу адразу пасля выхаду з аўтобуса.
Дыспетчар: “Часцей за ўсё пасажыры губляюць рэчы не на канцавых станцыях, а дзесьці паміж імі. І пакуль кіроўца даедзе і абыйдзе салон, рэчы ўжо знікаюць. Здараецца, што чалавек нешта згубіў, тэлефануе на станцыю і кажа, што ён толькі што выйшаў і згубіў тое ці іншае. Мы глядзім па часе, у якой машыне гэта можа быць, і калі машына прыбывае, мы аглядаем салон, ці няма там той рэчы”.
Знаходкі ў дыспетчарскай не застаюцца. Дыспетчар іх рэгіструе, а кіроўца забірае з сабой ў аўтапарк. Калі знаходзіцца ўладальнік, дыспетчар накіроўвае яго да кіроўцы, які гэтую рэч прынёс. Па яе словах, людзі дарэмна кажуць на кіроўцаў, што калі згубленая ў транспарце рэч не знайшлася, то гэта іх работа.
Дыспетчар: “Калі губляюцца рэчы і не знаходзяцца, людзі мяркуюць, што гэта кіроўца сабе іх забірае. Насамрэч, вельмі рэдка здараецца, каб сумленны пасажыр падчас руху перадаў кіроўцу знойдзеную у салоне рэч”.
Што ж тычыцца цікавых знаходак, то дыспетчар расказала Еўрарадыё павучальную гісторыю пра нецвярозага мужчыну, які згубіў у тралейбусе барсетку.
Дыспетчар: “Мужчына на падпітку згубіў у 14-м тралейбусе барсетку, у якой ляжалі акуляры. Стэлефанаваліся з канцавой станцыяй, выйшла дыспетчар, агледзелі салон, але знайшлі толькі акуляры. Барсетка знікла. Потым прыходзілі міліцыянты, бо ў барсетцы была картка, і хтосьці з пасажыраў узяў яе і зняў усе грошы. А калі я яму казала, каб ён не чакаў і тэрмінова ішоў, і заблакаваў картку, ён не паслухаўся і чакаў вынікаў пошукаў”.
Начальнік службы арганізацыі руху Мінскага метрапалітэна Рыгор Якімкоў расказаў, што бюро знаходак у метро няма. Калі штосьці знаходзіць машыніст, то ён аддае дзяжурнаму па станцыі, а тая робіць аб’явы па гучнай сувязі.
Рыгор Якімкоў: “Бываюць выпадкі, калі ў вагоне нейкія рэчы забываюцца. Пры абыходзе машыніст знайшоў, мы тэрмінова тэлефануем на станцыю, паведамляем, супрацоўнікаў міліцыі прыцягваем і спрабуем знайсці гаспадара. Дзяжурная аб’явіць па станцыі. Але камеры захоўвання ў нас няма”.
Супрацоўнік метро расказаў Еўрарадыё, што дакументы ці нейкія іншыя нязначныя рэчы забываюцца і знаходзяць часта. Дастаткова звярнуцца да міліцыянта на станцыі са сваёй знаходкай альбо па сваю згубленую рэч. Праўда, кажа, грошай альбо іншых каштоўных рэчаў не памятае, каб знаходзілі і вярталі.
Рыгор Якімкоў: “Здараецца, што знаходзяць дакументы. Трэба падысці на станцыі да супрацоўніка міліцыі, і гаспадара знаходзяць лёгка. Калі пасажыр знайшоў нешта забытае ў вагоне, трэба звярнуцца на канцавую станцыю, і адразу вярнуць. Але каб каштоўнасці, грошы, то я не памятаю такога выпадку, каб такую знаходку прыносілі і пакідалі”.
Праўда, колькі знойдзеныя ў метро рэчы могуць чакаць сваіх гаспадароў, калі там няма сваёй камеры захоўвання, і куды яны потым знікаюць, начальнік службы арганізацыі руху патлумачыць не здолеў.
Калі ж вы штосьці знайшлі не ў вагоне метро альбо салоне тралейбуса, а проста на вуліцы і хочаце вярнуць рэч гаспадару, яе неабходна здаць першаму сустрэчнаму міліцыянту альбо аднесці ў бліжэйшае РУУС. Менавіта так параіў рабіць сумленным людзям дзяжурны ўпраўлення патрульна-паставой службы УУС Мінгарвыканкама.
Дзяжурны: “Міліцыянт перапіша вашы дадзеныя, зробіць апытанне, аформіць рапарт і разам з рапартам, вашымі дадзенымі аддасць знойдзеную рэч дзяжурнаму РУУС”.
Пра тое, што знойдзеная рэч знаходзіцца ў дзяжурнага РУУС, міліцыянты паведамляюць у іншыя РУУСы і вывешваюць абвесткі на сваіх стэндах. Таму, калі вы штосьці згубілі, міліцыянты раяць часцей чытаць іх абвесткі. Што ж тычыцца незвычайных знаходак, то дзяжурны расказаў пра знойдзеную мінаком дублёнку, якая вісела на дрэве.
Дзяжурны: “Дублёнку прынеслі ў Маскоўскае РУУС. Добрую такую. Вісела на дрэве”.
Кажа, што гаспадары дублёнкі знайшліся. Вось толькі, па словах міліцыянта, мала знаходзіцца людзей, якія такія знаходкі спрабуюць вярнуць гаспадарам.