У суботу будзе 22-28 цяпла, чакаюцца кароткачасовыя дажджы
У суботу 11 чэрвеня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы. Вецер ноччу будзе пераменных напрамкаў слабы, а ўдзень — паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць +12...+18, удзень чакаецца 22-28 цяпла. Па Гомельшчыне прагназуюць 29-32 вышэй за нуль.