У сталіцы не хапае медыкаў, таму што ўсіх размеркавалі ў рэгіёны
Па словах чыноўнікаў міністэрства
аховы здароўя, каб забяспечыць сталіцу лекарамі, трэба размеркаваць у Мінск два
выпускі медуніверсітэта Добрая навіна для выпускнікоў
медуніверсітэта. Сталічныя ўлады вырашылі будаваць у Мінску сямейны інтэрнат для
лекараў першаснага звяна. Таму што ў Мінску не хапае лекараў. Сталіца
ўкамплектаваная ўрачамі на 68%, а сярэднім медыцынскім персаналам на 70%. Рэктар
Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Павел Беспальчук распавядае Еўрарадыё, што міністр аховы здароўя
даў указанне вырашыць гэтую праблему.
Павел Беспальчук: “Мы будзем імкнуцца задаволіць патрэбы Мінска. Міністр аховы здароўя, калі выступаў тыдзень таму на справаздачнай калегіі горада, сам сказаў, што даў указанне для кадравай службы Мінздрава паболей забяспечыць Мінск”.
У медыцынскі ўніверсітэт сёлета з Мінску прыйшло тры з паловай тысячы заявак на маладых спецыялістаў (гэта з бальніц). Выпускнікоў у гэтым годзе 700 чалавек, то бок у пяць разоў менш.
- Задача нам пастаўленая на размеркаванне задаволіць заяўкі на тры з паловай тысячы месцаў. Але як гэта зрабіць з 700 выпускнікамі?..
- Але з іншага боку, у Мінадукацыі кажуць, што палітыка ў гэтым годзе такая, што ўсіх будуць адпраўляць у раёны.
- У папярэднія гады таксама ў нас быў акцэнт на раёны. І сёлета яны не застануцца пакрыўджанымі. Але ўлічыце, што раёны і вобласці ўжо “насыціліся”, напрыклад, Гродзенская. Цяпер трэба і Мінску дапамагаць.
Па словах рэктара, для забеспячэння кадрамі Мінска патрэбны не адзін выпуск медыкаў. Але “пагалоўна” размяркоўваць у сталіцу ўсё роўна не будуць. Размеркаванне будзе прапарцыйным. Аднак ў сталіцу, відаць, паедзе больш выпускнікоў, чым у любую вобласць.
- Павел Беспальчук: - Старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Леанідавіч Піневіч казаў, што можа цалкам нашых два выпускі працаўладкаваць, такая патрэба тут, у сталіцы. Але ж у нас шмат іншагародніх, “мэтавікоў”.
- Студэнты, якія вельмі захочуць застацца ў Мінску, зробяць рэгістрацыю і г.д., змогуць застацца? Іх не будуць гвалтоўна пасылаць у раён?
- Так не трэба казаць. Мы заўсёды стараемся дапамагчы ўсім абласцям прапарцыйна. Яны падаюць заяўкі: напрыклад, Гродзенскай вобласці трэба 300 лекараў, Мінску – 2000… І мы імкнуліся вытрымаць прапорцыю, бо цалкам жа не забяспечыш, дык, каб гэта было па справядлівасці.
Еўрарадыё вырашыла патэлефанаваць у райвыканкам, каб даведацца, ці сапраўды ў іх няма патрэбы ў медыках. У Смаргонскім аддзеле кадраў нам распавялі, што ў мінулым годзе да іх прыехалі шмат маладых спецыялістаў. І цяпер не хапае толькі спецыялістаў вузкага профілю.
Смаргонь: “У нас 158 штатных пасадаў лекараў і 141 фізічная асоба. Гэта лекары вузкага профілю, не першаснае звяно: анэстэзіолагі, акушэр-гінеколагі, неўролагі. Сярэдні персанал укамплектаваны практычна на 100% як у вёсцы, так і ў горадзе, гэта 500 чалавек. У нас працуе 40 маладых спецыялістаў. У мінулым годзе шмат іх прыехала”.