У Славакіі разбіўся украінскі верталёт — 6 загінулых

13 лістапада стала вядома, што на ўсходзе Славакіі, каля мяжы з Украінай разбіўся ўкраінскі верталёт. У выніку аварыі, якая адбылася яшчэ ў сераду, загінулі шэсць чалавек, паведамляе Еўрапейская праўда, са спасылкай на славацкія СМІ.
Праваахоўныя органы Славакіі дапускаюць, што на борце маглі быць як ўкраінскія вайскоўцы, так і кантрабандысты ці нават нелегальныя мігранты.
У апошнія дні ў гэтым рэгіёне былі дрэнныя ўмовы надвор'я, якія пілот верталёта мог недаацаніць. Верталёт упаў у вадасховішча Земплінска Шырава, што ў 35 км ад Ужгарада.
Міністр унутраных спраў Славакіі Роберт Каліняк з гэтай нагоды заявіў, што верагодная прычына аварыі ў тым, што пілот, імкнучыся застацца незаўважаным славацкімі авіядыспетчарамі, ляцеў вельмі нізка ва ўмовах густога туману.
Пакуль паліцыя не можа ўсталяваць пол і нацыянальнасць загінуўшых пасажыраў верталёта.
На выяве паліцыя акружыла месца здарэння. Фота: TV JOJ