У Саудаўскай Аравіі забаранілі падарункі і кветкі ў Дзень святога Валянціна
Напярэдадні Дня святога Валянціна паліцыя нораваў Саудаўскай Аравіі забараніла гандаль чырвонымі ружамі і іншымі прэзентамі, якія звычайна дораць каханым, паведамляе БЕЛТА.
Свята, калі ў шматлікіх краінах закаханыя дораць адно аднаму падарункі, улады палічылі падставай для пазашлюбных зносін, якія ў Саудаўскай Аравіі лічацца крымінальным злачынствам. Тым часам, кошты на ружы на чорным рынку ўжо падскочылі.
Некаторыя саудаўцы ў надзеі адвесці ад сябе падазрэнне аформілі замовы ў кветкавых крамах за шмат тыдняў да свята. Закаханыя ладзяць спатканні ў больш ліберальных суседніх краінах — Бахрэйне або Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.