У Санкт-Пецярбургу беларусы спрабавалі прадаць абразы ХІХ стагоддзя
У Санкт-Пецярбургу міліцыянты затрымалі двух беларусаў — выхадцаў Віцебску. Праз аб'яву ў газеце мужчыны жадалі прадаць некалькі абразоў ХІХ стагоддзя. Пры ператрусе кватэры, у якой пражывалі затрыманыя, міліцыянеры выявілі чатыры старадаўнія абразы. За выяву Казанскай Божай маці мужчыны прасілі ўсяго пяць тысяч долараў.
Затрыманыя адмаўляюць, што рэліквіі крадзеныя. Па іх словах, святыні дасталіся ім абсалютна легальна, паведамляе расійскі тэлеканал "100 ТВ".
Затрыманыя адмаўляюць, што рэліквіі крадзеныя. Па іх словах, святыні дасталіся ім абсалютна легальна, паведамляе расійскі тэлеканал "100 ТВ".