У Польшчы выдадзены беларускі “Трышчан”
Гэтае факсімільнае выданне "Аповесці аб Трышчане і Іжоце" з фотаздымкамі арыгінальных старонак, транслітарацыяй і перакладам на сучасную мову.
Кніга пабачыла свет стараннямі былога амбасадара Польшчы ў Беларусі Марыюша Машкевіча і лідэра руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча.
Наклад кнігі, надрукаванай у Польшчы ў студзені, ужо з’явіўся ў Беларусі. Кніга мае густоўна аздобленую цвёрдую вокладку і высакаякасныя каляровыя фотаілюстрацыі. Кнігі будуць распаўсюджвацца па бібліятэках краіны, універсітэтах.
Прэс-служба Мілінкевіча