У папулярным канадскім серыяле паказалі гадзіннік "Луч"

Скрыншот з серыяла "Быць Эрыкай"

Скрыншот з серыяла "Быць Эрыкай" / CBC Television

Гледачы канадскага серыяла "Быць Эрыкай" заўважылі незвычайны аксэсуар у галоўнай гераіні. У трэцім сезоне яна некалькі разоў глядзіць на гадзіннік, на якім напісана "Луч". Напісанне літар нагадвае стыль, які выкарыстоўвае аднайменны беларускі брэнд.

Серыял скончыў выходзіць на экраны больш 10 гадоў таму. Незразумела, ці трапіў беларускі гадзіннік у кадр выпадкова, ці гэта "пасхалка" рэквізітара.

Серыял "Быць Эрыкай" распавядае аб падарожжах галоўнай гераіні па сваім мінулым. У такі тур яе адпраўляе псіхатэрапеўт, каб дзяўчына магла выправіць свае памылкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.