У Офісе Святланы Ціханоўскай абверглі чуткі пра смерць яе мужа Сяргея ў калоніі
Сяргей Ціханоўскі / Еўрарадыё
У Офісе Святланы Ціханоўскай абверглі чуткі пра тое, быццам яе муж Сяргей памёр у калоніі.
"На мінулым тыдні з ім сустракаўся адвакат, а ўчора дадаткова ўдакладнялі — з Сяргеем усё ў парадку", — расказала ТГ-каналу "Позірк" прэс-сакратар Ціханоўскай Ганна Красуліна.
Чуткі пра смерць палітвязня з'явіліся 12 лютага. Між тым, 14 лютага павінен пачацца новы суд над ім: Сяргея Ціханоўскага вінавацяць у злосным непадпарадкаванні адміністрацыі турмы.
Палітвязня затрымалі 29 траўня 2020 года. 14 снежня 2021 года Гомельскі абласны суд пасля закрытага працэсу прысудзіў яму 18 гадоў пазбаўлення волі.