У Новасібірску проста на мабілізацыйным пункце памерлі ўжо два мужчыны
Пункт збору мабілізаваных у Новасібірску / @novasiberia
Два мужчыны памерлі на мабілізацыйным пункце ў Новасібірску, паведамляе рэсурс sibkray.ru. Першы — жыхар Брацка Іркуцкай вобласці — памёр у сне. Паводле некаторых дадзеных, мужчына атруціўся алкаголем. Цяпер ідзе праверка.
Другі загінуў ад гвалтоўных дзеянняў. Пра гэта выданню расказалі сваякі мужчыны. Ён быў з Новасібірска. Факт другой смерці ўлады пацвердзілі. Але падрабязнасці расказваць адмовіліся. "Працуюць следчыя органы. Больш інфармацыі яны не даюць", — заявіла журналістам упаўнаважаная па правах чалавека ў Новасібірскай вобласці Ніна Шалабаева.
Таксама стала вядома пра смерці двух мабілізаваных у частцы пад Пецярбургам. Абодва памерлі ад сардэчнага прыступу. А напярэдадні паведамлялася пра інцыдэнт у Каменцы — 28-гадовы хлопец застрэліўся з аўтамата. Усяго вядома ўжо пра больш за 10 выпадкаў гібелі прызыўнікоў да адпраўкі на вайну.