У Новалукомлі дабрачынныя ўнёскі залічваюць у "камуналку"
Дабрачынны пазабюджэтны фонд добраўпарадкавання горада ўлады Новалукомля вырашылі папоўніць, ўключыўшы добраахвотныя ўнёскі… ў камунальныя паслугі.
Падрабязнасці гэтага новаўвядзення паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
“Жыхары горада вельмі здзівіліся, калі ўбачылі ў "жыроўках" новы пункт. Унёскі невялікія - па тысячы рублёў за месяц, але грамадзяне крыўдзяцца на метад, які ўлады выкарысталі для збору грошай.
Дарэчы, як запэўнілі ў гарвыканкаме, адмовіцца ад уплаты ўнёскаў можна, але дзеля гэтага трэба пайсці ў жыллёва-эксплуатацыйнае ўпраўленне і напісаць там заяву. Выкарыстоўваць сабраныя грошы ўлады абяцаюць на добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол тых дамоў, жыхары якіх згадзіліся плаціць унёскі”.