У Мірскім замку абмяркуюць тэатральнае мастацтва і ахову спадчыны

Савет абмяркуе развіццё культуры ў Беларусі, праблемы тэатральнага мастацтва і эстэтычнае выхаванне. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Ганна Смольская

Смольская: "Гэта першае паседжанне. Яно будзе ўсталёвачным. На ім будуць акрэсленыя перспектывы і прапановы далейшай працы савета. Вызначаныя дзве асноўныя тэмы, якія будуць абмяркоўвацца ў красавіку і ў кастрычніку: тэатральнае мастацтва і ахова гісторыка-культурнай спадчыны".

Нагадаем, Рэспубліканскі грамадскі савет быў створаны 29 лістапада як кансультатыўны орган пры Савеце міністраў. У склад савета ўваходзяць 68 дзеячоў культуры, старшынём абраны міністр культуры Павал Латушка.