У Мінску затрыманы журналіст "Рускай службы навінаў"
Сёння ў часе акцыі салідарнасці, якая праходзіла ля будынка КДБ у Мінску, затрыманы карэспандэнт "Рускай службы навінаў" Уладзімір Чудзянцоў. Журналіст перадаў у рэдакцыю пры дапамозе сэрвісу ICQ, што яго вязуць у РУЎС Цэнтральнага раёна горада. "Сёння ён павінен быў распавядаць аб пікетаванні будынка беларускага КДБ", — паведамляе "РСН".