У Мінску затрымалі “дамушнікаў”, якія лазілі ў кватэры праз вентыляцыю

У Мінску затрыманая злачынная група, якая спецыялізавалася на кватэрных крадзяжах. У кватэры яны траплялі праз вентыляцыйныя шахты.

Аператыўнікі затрымалі двух беспрацоўных, раней асуджаных мужчын адразу ж пасля таго, як яны абрабавалі чарговую кватэру. Зараз высвятляецца іх дачыненне да 64 кватэрных крадзяжоў, якія адбыліся ў сталіцы з сакавіка мінулага года.


Паводле папярэдніх ацэнак, страты ад дзейнасці злачынцаў складаюць больш за 100 мільёнаў рублёў.