У Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту судзяць чэмпіёнку Беларусі па таэквандо
Алена Церашкова / Владимир Гридин
У Мінску ў судзе Цэнтральнага раёна пачынаецца судовы працэс па крымінальнай справе двухразовай чэмпіёнкі Беларусі па таэквандо, пісьменніцы і хірурга Алены Церашковай. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 2020 года.
Пра затрыманне Алены стала вядома 20 траўня. Алена Церашкова — сястра Максіма Вінярскага, актывіста "Еўрапейскай Беларусі" і палітвязня. У траўні 2021-га ён быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі.
Праваабаронцы нагадваюць, што за апошнія гады Алену неаднаразова затрымлівалі, выпісвалі ёй штрафы ў межах адміністрацыйных працэсаў. У яе чацвёра дзяцей.
Весці працэс будзе суддзя Юліяна Шчэрба.