У Мінску за суткі выпала больш за 60% месячнай нормы ападкаў

У ноч з 11 на 12 жніўня - 4 мм, днём 12 жніўня - 46 мм. Як ужо паведамлялася, з-за залевы ў другой палове дня аўторка быў парушаны рух транспарту на 28 тралейбусных, васьмі аўтобусных і пяці трамвайных маршрутах.

Колькасць ападкаў у Мінску днём 12 жніўня аказалася найбольшай сярод усіх метэастанцый, паведамляе БелаПАН. На другім месцы апынуўся Бярэзінскі запаведнік з 25 мм (32% месячнай нормы), на трэцім - Барысаў з 23 мм (31%).

Прычынай непагадзі стаў актыўны халодны атмасферны фронт, які абумовіў кантраснасць тэмператур: ад 21-22 градусаў цяпла на захадзе Гродзенскай і Брэсцкай абласцей да 31-32 градусаў на ўсходзе Магілёўскай і Гомельскай.