У Мінску сёння пройдзе вечарына памяці Змітра Завадскага

У вечарыне прымуць удзел жонка Змітра — Святлана, маці Вольга Рыгораўна, сябры і паплечнікі, вядомыя журналісты, праваабаронцы (Ірына Халіп, Алег Воўчак ды іншыя).



Нагадаем, што вядомы тэлеаператар быў выкрадзены 7 ліпеня 2000 года. Яго выкраданне афіцыйна лічыцца раскрытым, за яго асуджаныя чатыры афіцэры спецпадраздзялення "Алмаз". Аднак ніводзін з іх сваёй віны не прызнаў. Цела Завадскага таксама не знайшлі.



Фота — ciwr.org