У Мінску пачалі фіксавацца першыя выпадкі грыпу
А эпідэміялагічны пад’ём медыкі прагназуюць на канец студзеня-пачатак лютага.
На сёння ў Мінску вірус грыпу знаходзяць у 7% тых, хто звяртаецца па медыцынскую дапамогу з прастудным захворваннем. З іх толькі 1% трапляе ў лякарню. Цяпер выбуху эпідэміі не назіраецца. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.Фісенка: “Сітуацыя ацэньваецца як неэпідэмічная. Мы фіксуем, што ёсць цыркуляцыя грыпу, але гэта нармальная з’ява. Цяпер больш за 20% Беларусі вакцынаваныя супраць грыпу. У Мінску толькі з другога тыдня студзеня пачалі фіксаваць выпадкі грыпу. Дагэтуль было 100 адсоткаў негрыпозных вірусаў”.
Фісенка: “Сітуацыя ацэньваецца як неэпідэмічная. Мы фіксуем, што ёсць цыркуляцыя грыпу, але гэта нармальная з’ява. Цяпер больш за 20% Беларусі вакцынаваныя супраць грыпу. У Мінску толькі з другога тыдня студзеня пачалі фіксаваць выпадкі грыпу. Дагэтуль было 100 адсоткаў негрыпозных вірусаў”.
Па статыстыцы, палова захварэўшых на грып – гэта дзеці, дадае загадчыца эпідэміялагічнага аддзелу.
У гэтым годзе лекары чакаюць эпідэмічнага пад’ёму ў канцы студзеня-пачатку лютага. Але сёлета прагноз спецыялістаў мяккі. Колькасць захварэўшых будзе нашмат ніжэй, чым у мінулыя гады, мяркуе Алена Фісенка.
Дарэчы, нашумелы ў мінулым годзе “свіны грып”, сёлета кваліфікуецца як разнавіднасць грыпу А.Яго цяпер не варта называць “свіным”. Яшчэ з мінулага года ён
перайшоў у разрад грыпозных вірусаў. Даказана, што ён не мае значных
адрозненняў ад іншых сезонных вірусаў грыпу. У гэтым годзе ён
расцэньваецца выключна як сезонны вірус. Гэта адзін з вірусаў грыпу А,
які цыркулюе і ў нас”
“Яго цяпер не варта называць “свіным”. Яшчэ з мінулага года ён перайшоў у разрад грыпозных вірусаў. Даказана, што ён не мае значных адрозненняў ад іншых сезонных вірусаў грыпу. У гэтым годзе ён расцэньваецца выключна як сезонны вірус. Гэта адзін з вірусаў грыпу А, які цыркулюе і ў нас”, -- распавяла Алена Фісенка.