У Мінску будзе транслявацца тэлеканал “Еўраспорт 2”
У Мінску пачалася тэставая трансляцыя папулярнага спартовага канала "Еўраспорт 2". Як паведамілі ва УП "Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі", глядзець яго маюць магчымасць абаненты пашыранага пакета кабельнай сеткі.
Вялікая ўвага тэлеканала "Еўраспорт 2" надаецца традыцыйна папулярным у Беларусі гульнявым відам спорту — футболу, валейболу, тэнісу, баскетболу.
Вядуцца трансляцыі футбольных матчаў італьянскага чэмпіянату групы В, Кубка УЕФА, Афрыканскага кубка нацый. Плануецца, што на сталай аснове тэлеканал пачне транслявацца з 1 красавіка.