У матчы хакейнай экстралігі закінулі рэкордную для сезону колькасць шайб
Хакей у Лідзе / hockey.by
У матчы беларускай хакейнай экстралігі закінулі рэкордную для сезону колькасць шайб — 13 (папярэдні рэкорд — 11). "Нёман" выйграў у "Металурга" з лікам 8:5 (4:1, 3:2, 1:2).
Хакеісты гулялі ў Лідзе. За выніковым матчам назіралі крыху больш за паўтысячы заўзятараў.
У турнірнай табліцы лідыруе "Юнацтва", якое абыграла "Дынама-Маладзечна" (3:0) — 58 ачкоў, у "Нёмана" — 54.