У Малдове забаранілі георгіеўскую стужку
Парламент Малдовы забараніў георгіеўскую стужку. За яе дэманстрацыю цяпер пагражае штраф.
З ініцыятывай забараніць сімвалы расійскай ваеннай агрэсіі — георгіеўскую стужку і лацінскія літары Z і V выступіла кіруючая партыя "Дзеянне і салідарнасць" (PAS), піша newsmaker.md.
Супраць забароны выказалася апазіцыя: блок камуністаў і сацыялістаў звярнуўся ў Канстытуцыйны суд, каб праверыць гэтую ініцыятыву на адпаведнасць Канстытуцыі.