У Гродне затрымлівалі моладзь, якая вярталася з “Басовішча”

На гродзенскім вакзале 22 ліпеня затрымлівалі моладзь, якая вярталася з “Басовішча”. Каля 20 чалавек трымалі ў асобнай залі. У паловы з іх адабралі пашпарты. Сярод затрыманых былі Віктар Валько, Франак Вячорка, Максім Губарэвіч, Аляксей Салей, Яўген Скрабутан. Прычыну затрымання моладзевым актывістам не тлумачылі. Праз гадзіну іх адпусцілі.

Радыё Свабода