У Гродне прайшоў флэш-моб супраць знішчэння старога горада

У Гродне прайшоў флэш-моб супраць знішчэння старога горада. Каля дзвюх гадзінаў група моладзі стаяла з плакатамі «Я дрэва — ссцячыце мяне», раздавалі інфармацыйныя матэрыялы, налепкі «Руйнаваць — не будаваць».

Акцыя адбывалася на вуліцы Савецкай, дзе напалову знішчаны старыя ходнікі і дрэвы,якія заменяць іншымі. Пакуль на месца прыехала міліцыя, моладзь разыйшлася.

Радыё Свабода