У Гродне людзей спрабуюць перасяліць у “хрушчоўкі” (фота)
Жыхароў трох старых дамоў па вуліцы Антонава ў Гродне высяляе расійска-беларуская фірма "Кансэнт". Сярод іх - 81-гадовая бабуля, працаўнікі заводаў і людзі перадпенсійнага ўзpосту. З месца падзеяў паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
“Жыхары змагаюцца за свае дамы ўжо другі год. Іх змаганне скіраванае на тое, каб дамагчыся пераезду ў сучасныя квартэры ў іншы раён горада. Аднак прадстаўнікі фірмы, што будуюць побач шматпавярховік з кватэрамі бізнэс-класа, прапануюць людзям пераязджаць у “хрушчоўкі” на першых паверхах.
Сёння жыхары хадзілі на сустрэчу з кіраўніком аблвыканкама Уладзімірам Саўчанкам, дзе той паабяцаў вырашыць гэтае жыллёвае пытаньне раз і назаўсёды. Кіраўнік вобласці паабяцаў, што яны пераедуць у адзін з дамоў, які будзе будавацца у двух кварталах ад іх дамоў. Але ж людзі ўспрынялі гэтую інфармацыю з недаверам”.