У Гродне афіцыйны Саюз палякаў адсвяткаваў “Казюкі”

Злева на права: намесніца старшыні гарвыканкама Ірыны Сенчанкава, загадчык аддзела па справах рэлігій і нацыянасцяў аблвыканкама Ігар Папоў, старшыня афіцыйнага Саюза палякаў Станіслаў Сямашка, старшыня грамадскага аб’яднання літоўцаў Іван Мацюлевіч

З агаворкамі і акцэнтам, але з відавочным стараннем казаць па-польску вітаў гасцей штогадовага кірмаша “Казюкі” Станіслаў Сямашка. Вялізную выставу майстроў  яго Саюз палякаў арганізуе ў супрацы з гарвыканкамам. Па словах намесніцы старшыні гарвыканкама Ірыны Сенчанкавай, сёлета кірмаш разросся настолькі, што яго прыйшлося перанесці з пляцоўкі каля кінатэатра “Гродна” на Савецкую плошчу.



Нагадаем, ад 2005 года, калі ўтварыліся два Саюзы палякаў, буйны кірмаш у гонар святога Казіміра дзве арганізацыі ладзяць паасобку.