У Гомелі прэзентавалі альтэрнатыўную мапу горада (фота)
Яе стварылі ў межах агульнанацыянальнай кампаніі "Зробім лепш!".
На прэзентацыю мапы ад гарадской моладзевай краязнаўчай арганізацыі “Талака” прыйшла поўная, падрыхтаваная для гэтай імпрэзы, зала.
	
	Са слоў стваральнікаў праекта, на альтэрнатыўнай мапе адлюстраваныя плюсы і мінусы абласнога цэнтра, адзначаныя ягоныя моцныя бакі і праблемныя кропкі. Таксама аўтары звяртаюць увагу і на тое, што яны не абмінулі будучыні горада — і прапанавалі свае паляпшэнні. Распаўсюджвацца мапа будзе бясплатна.
	
	А скончылася прэзентацыя выступам сталічнага гурта “NAVI”.



 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
