У Еўрапарламенце стварылі прапуцінскую фракцыю?

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў еўрадэпутат Габрыэлюс Ландсбергіс:



“З’явілася інфармацыя ў калідорах Еўрапейскага парламенту, што радыкалы-папулісты, новыя сябры Пуціна ў Еўропе, далучыліся да Мары Ле Пен і стварылі самастойную фракцыю. Вялікая ганьба ў тым, што ўзмацненню пракрамлёўскай пазіцыі ў Еўропе, здаецца, паспрыялі літоўцы — Rolando Pakso i Valentino Mazuroniio далучыліся да ініцыятывы і тым дазволілі радыкалам мець сваю фракцыю”.



Літоўскі палітык тлумачыць, што паводле правілаў Еўрапарламенту фракцыя можа быць створаная толькі ў тым выпадку, калі ў яе ўвойдзе не менш за 25 дэпутатаў з 7 краін ЕС.



“Магчыма, яшчэ можна спадзявацца на тое, што яны адклічуць свае галасы? Інакш гэта будзе моцна удар па Украіне, бо гэтыя радыкалы падтрымліваюць пазіцыю Крамля адносна акупацыі Крыма”, — піша Габрыэлюс Ландсбергіс.



На здымку: лідарка французскага "Нацыянальнага фронту", дэпутат Еўрапарламента Мары Ле Пен і намеснік старшыні расійскага ўраду Дзмітрый Рагозін.