У другі дзень лета ў Сібіры выпаў снег (відэа)

Раніцай слупок тэрмометра апусціўся там ажно да -2 градусаў, таму здарыліся ападкі ў выглядзе снегу, перадаюць інфармагенцтвы. Як адзначаюць сіноптыкі, для чэрвеня такія з’явы ў гэтым рэгіёне абсалютна нехарактэрныя.


Праўда, снег там практычна адразу ж растаў. Удзень там прагназуюць да +10 градусаў. Дарэчы, кепскае надвор’е з пахаладаннямі і дажджамі была ў Кузбасе практычна ўвесь травень — месяц таму там таксама перыядычна выпадаў снег. У Кемераўскай вобласці адкладалі пасяўную кампанію зерневых і высадку бульбы. Апроч таго, абласныя ўлады вымушаныя былі працягнуць ацяпляльны сезон, які скончыўся толькі 27 траўня.