У Брэсце эвакуявалі людзей з праваслаўнага сабора

У Брэсце эвакуявалі людзей з праваслаўнага сабора

У Брэсце раніцай 23 лістапада эвакуявалі людзей з праваслаўнага Свята-Уваскрасенскага сабора. Трывогу ў старасты храма выклікала дарожная сумка, пакінутая каля плоту з знешняга боку. На месца прыехалі міліцыя і сапёры. З храма і тэрыторыі, якая была ачэплена, вывелі 10 чалавек. Праваахоўнікі перакрылі рух транспарту на Маскоўскай вуліцы.

Як паведамляе БЕЛТА, у дарожнай сумцы не аказалася ніякага выбуховага прыстасавання, толькі асабістыя рэчы.

Адзначым, што пасля тэрактаў у Парыжы беларусы сталі ўсё часцей звяртаць увагу на пакінутыя ў грамадскіх месцах рэчы. З-за гэтага нярэдка закрываюцца станцыі метро ў Мінску.

Фота: hram.by