У Беларусі заўтра град і навальніцы

Днём у асобных раёнах Беларусі чакаецца град, будуць моцныя ліўні і навальніцы. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах месцамі сіноптыкі абяцаюць шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў у секунду, паведамляе БелТА.

Тэмпература паветра ноччу плюс 14-20 градусаў, днём ад 21 па захадзе да 32 градусаў цяпла па ўсходзе краіны.