У Беларусі асудзілі не менш за 188 чалавек за заклікі да санкцый

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца / spring96.org
У Беларусі за чатыры гады асудзілі не менш за 188 чалавек за заклікі да санкцый. Гэта артыкул 361 КК "Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь". Як пішуць праваабаронцы, гэтая крымінальная норма стала адным з інструментаў рэпрэсій пасля пратэстаў 2020 года, дазваляючы караць за выказванні ў сацсетках і медыя.
Пад пераслед трапляюць не толькі грамадскія актывісты і палітыкі, але і прадстаўнікі розных прафесій — адвакаты, журналісты, лекары, прадпрымальнікі. Згаданы артыкул юрысты называюць "інструментам палітычных рэпрэсій, які не адпавядае міжнародным стандартам правоў чалавека", а пераслед па ім — запужваннем людзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.