У Беларусі 36 стратных прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці

Чыстыя страты прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці за студзень-травень 2007 года склалі 42,6 мільярда рублёў.
Пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя Міністэрствам статыстыкі і аналізу Беларусі.

Частка стратных прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпрам" склала 37,5%, або 36 прадпрыемстваў. За год частка стратных прадпрыемстваў знізілася на 6,7%.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць на пачатак чэрвеня ў канцэрне склала 179,7 мільярда рублёў, што на 19% больш, чым на пачатку года.

Разам з тым адбылося павелічэнне вытворчасці па большасці відаў прадукцыі.

БелаПАН