У Баранавіцкім раёне затрыманая кантрабанда з Масквы

Найбуйнейшая сёлета партыя складанабытавой тэхнікі на суму каля 25 мільёнаў рублёў затрыманая ў Баранавіцкім раёне супрацоўнікамі праваахоўных органаў.  Як паведаміў аперупаўнаважаны АБЭЗ Артур Вільчкоўскі, пральныя машыны, тэлевізары, радыётэлефоны, кандыцыянеры, пыласосы — усяго 59 адзінак — перавозіў з Масквы на мікрааўтобусе 24-гадовы жыхар Брэста. Суправаджальных дакументаў на тавар у яго не было.

Зараз усё канфіскаванае перададзена ў інспекцыю па падатках і зборах. Пасля ўсіх неабходных працэдур тэхніка будзе рэалізавана насельніцтву праз гандлёвую сетку.

Як сказаў кіроўца, тавар належыць яго брату, які таксама жыве ў абласным цэнтры. Гаспадару канфіскаванага пагражае яшчэ і штраф у памеры да 1,5 мільёна рублёў.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы