У Баранавічы прыедзе вучыцца 140 замежнікаў

Кожны восьмы замежны абітурыент не змог прайсці гутарку БарГУ з-за нізкага ўзроўню ведаў. Аднак 40 замежнікаў ва ўніверсітэт паступілі.
Гэта жыхары Шры-Ланкі, Туркменістану і Турцыі. Перавагу аддалі фінансава-прававому, інжынернаму і факультэту замежных моваў. 100 замежнікаў прыедуць у гэтым навучальным годзе вывучаць рускую мову.

Летась іх было 89 – з Егіпту, Турцыі і Кітаю. Студэнты БарГУ, у адрозненні ад сталічных, добра забяспечаныя жыллём. Яны жывуць у пакоях на дзве асобы з лядоўнямі і пральнымі машынамі.