У Баранавічах на дарозе адкрыўся "партал"
Правал у Баранавічах / bar24.by
У Баранавічах на дарозе адкрыўся "партал". Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Камуністычнай ў Паўднёвым мікрараёне. Як піша nashkraj.by, на праезнай частцы праваліўся асфальт. Паводле папярэдняй інфармацыі, "моцны лівень падмыў цэнтральны каналізацыйны калектар". Пакуль ідуць аднаўленчыя працы, рух транспарту перанакіравалі на іншыя вуліцы.
nashkraj.by