У Баранавічах расце наркаабарачэнне
Наркатычныя і псіхатропныя сродкі, якія раней ішлі праз Баранавічы транзітам, цяпер асядаюць у горадзе. Супрацоўнікі міліцыі сёлета зафіксавалі 46 эпізодаў, звязаных з незаконным нарказваротам. Прычым наркотыкі ідуць вялікімі партыямі: 1,5 кг марыхуаны, каля 300 пігулак экстазі былі канфіскаваныя сёлета ў наркадылераў толькі за адзін раз. Усяго сёлета выявілі 16 партый наркатычных сродкаў.
Часцей трапляюцца раслінныя: марыхуана, апіяты, гашыш, які ідзе з Польшчы, Літвы, Расіі (транзітам з Афганістану). Супрацоўнікі міліцыі лічаць, што ўжывае наркотыкі ў асноўным моладзь. Гэта робіцца модным.