У Баранавічах нецвярозыя мужчыны і жанчына адабралі ў падлеткаў катамаран

Ледзь не патапіліся чацвёра жыхароў Баранавіч, якія адабралі ў падлеткаў катамаран і вырашылі пакатацца на ім на вадаёме Мышанка.
Сярод тых, каго выцягвалі з вады выратавальнікі, была і жанчына. Катамаран чацвёрка адабрала ў падлеткаў, якія прысталі да берага. Нападаючыя, якія былі на добрым падпітку, селі на плаўсродак і выправіліся на цэнтр возера. Там і перакуліліся. Выратавальнікі, якія падышлі на кацеры, даставілі “мараходаў” на бераг.