У амбасадзе Латвіі ў Мінску адкрыюць Кнігу спачуванняў

Пакінуць запіс у Кнізе спачуванняў можна 25 лістапада з 10-й да 16-й і 26 лістапада з 10-й да 13-й, перадае БЕЛТА. Амбасада Латвіі ў Беларусі знаходзіцца па адрасе: Мінск, вул. Дарашэвіча, 6а.



Дарэчы, выратавальнікі скончылі аглядаць тэрыторыю гандлёвага цэнтра. Паводле апошніх звестак, загінулі 54 чалавекі, пацярпелі 29. У сувязі з трагедыяй 23 лістапада ў Латвіі была абвешчаная трохдзённая жалоба.



Фота — gazetaby.com