Тымчук: Баевікі са Славянска рыхтуюць прарыў у Расію
Пра гэта паведамляе ўкраінскі эксперт, які спасылаецца на аператыўныя дадзеныя "Інфармацыйнага Супраціўлення".
Дзмітрый Тымчук піша ў Facebook, што ўзброеныя тэрарыстычныя групы, якія дзейнічаюць на Данбасе, рыхтуюць "калідор" для вываду часткі сілаў са Славянска (а менавіта ў гэтым горадзе знаходзіцца камандзір баевікоў Ігар Стралкоў-Гіркін) на тэрыторыю Расіі.
Не выключана таксама, што будзе зроблена спроба вывазу вялікай колькасці трупаў забітых баевікоў, якія ў цяперашні час знаходзяцца ў перапоўненым моргу Славянска. Мяркуецца, што "калідор" будзе стварацца каля Дзмітраўкі ў Данецкай вобласці. Там баевікі ўжо арганізуюць блокпасты. Іх больш за 100 чалавек, таму 5 украінскіх памежнікаў ім не змаглі перашкодзіць, піша Тымчук.
Эксперт адзначае, што толькі тэрміновая дапамога з боку сілаў антытэрарыстычнай аперацыі дазволіць сарваць планы прарасійскіх баевікоў.
Фота — ria.ru