Турыстычныя кампаніі выклікаюць на рэгістрацыю
Усе беларускія турыстычныя кампаніі да 1 студзеня 2008 года мусяць прайсці перарэгістрацыю.
Савет міністраў зацвердзіў новае палажэнне аб парадку ліцэнзавання турыстычнай дзейнасці для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў. Галоўным новаўвядзеннем стане патрабаванне аб забеспячэнні аператараў неабходнымі кваліфікаванымі кадрамі.
Зараз у штаце кожнай турфірмы мусіць быць не менш за 30% спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю альбо стаж працы ў сферы турызму не менш за тры гады.
Кіраўнікі тураператараў альбо турагенстваў для атрымання ліцэнзіі павінны мець стаж кіраўнічай дзейнасці ў турыстычнай фірме, паведамляе газета “Ежедневник”.